Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Па лучынцэ, па трэсаццэ зьнясём тую веду, якую маім, і зложым. Каля вогнішча з гэтых малых дараў станем усе жадаючые сьвета і цяпла — і будземо мець іх.

Самі сабе!

Л. Будзіловіч.


Ні пакідайце сваей мовы,


каб ні памерлі — гэта праўдзівая прасьцярога павінна пастаянным рэхам адбівацца ў душы кожнаго шчыраго беларуса і зрабіць яго слугой хараства слова. Так — хараства праўдзіваго слова! Ні пужайцеся толькіж, ні заву я да якога-там «букваедства — не, крый мяне, Божэ — хай сабе розные учоные, калі ім ахвота, разьбіраюць усё на рэбрах, скуль, што і якое — яны анатомы, у трупах шукаюць загадку жыцьця, і добра калі што знаходзяць, — а я вось што хачу сказаць.

Зык, буква — гэта толькі цень, а слова — кроў і косьць, жывое цела нашых душах, дорагае, майстэрнае пачыньне — ў ім нашы духовы дабытак.

Кожны народ мае сваю асобную мову, і асобнасьць яені ў самых зыках — тое самае слова здаецца, а не — от, бач, ні тое, не які асобны зьмест, што і аб’ясьніць ні умейш, хоць і добра чуіш. Вот гэтае «нешто неякае» зьвязанае ніразлучна з душой народу, прыдае кожнай мове той асобны цымэнт, што зьвязуе ў адно народнае, «національнае», усе яго думкі і перажыцьця. Праўдзівей былоб гаварыць «перавярнуць» з адной мовы на другую, чым «пералажыць».

Дорагае, але крыхвое, кволае начыньне гэта мова, дык глядзіце сьцеражыце, стройце яго квяцістымі аздобамі, бо зьмест нашых думак, нашае я можэ разьліцца і паплыць у прочкі… Скажыце, ці ж харашэйшая была бы зямля, каб гэдак усе што ні есьць рэкі і азёры — шусьць — пераліліся ў акіяны!.. Усе абвярнуласяб у нейкую Сахару.

— Но ні усеж мы такіе ўжо майстры, можэ хто скажа, каб добра знацца на слове.

— Праўда, праўда мала ў нас майстроў прыгожаго слова, ці у пісаньні ці проста сабе у звычайнай гутарцы, але ёсьць на гэта адна і мусіць адзіная рада: уважна прыслухайцеся да таго, як гамоніць сабе «просты» наш народ. Толькіж трэба умець прыслухацца — колькі ў гэтай прастаце хараства, сілы і багацьця тонаў! Ды й што тут лішня распісываць — «хто мае ушы, каб чуць — хай слухае».

Кіньце усе там розные граматыкі ў кут, калі шкода ў печ, і самые учыцеся гаварыць ад народу. Затое вазьмеце у укі олавак і кусок паперы