Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Твая песьня напоўніла грудзі, —
у заўтра я з ёю вяслую.
Галавы-ж раскудлачаны кудзер
карагодзіць блакітам вясну.

Дык бывай-жа здарова, о вёска,
са старэнькай бабулькай-вярбою!
Ужо сонца закінула вёслы
у песьні майго вадапою.

|}