Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А разам з хлапцамі ў паходню
між стагодніх ялін Белавежы, —
Прамяніся над часткай заходняй, —
нядолі мы крыльле абрэжам!

Дык, вецер-п‘янюга заўзяты,
сьпявай ў віхрамётнай пагоні!
Ужо блізка вялікае сьвята, —
яго заўтра мы ў хаты загонім.

|}