Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мець легкі кусок хлеба. За морэм можна дайсці да чагось толькі пры вельмі цяжкой працы. Кожны грош які там аткладаец ца купляецца толькі вялікай працай, хрэсьціцца крывавым потам.

Ня трэба верыць у гутаркі агентоу, каторые хваляць заморскіе парадкі. Бо усе нагаворы з іхняй стараны — гэтоіх заработак. Агенту тое ня рупіць, якая доля спаткае эмігранта, а увесь клопат яго у тым, каб намечэнаго чэлавека спакусіць да выезду на караблёх таго товарыства скаторым ён у згаворы і каторае яму плаціць ад „галавы“.

Эмігранцкіх агентоу можна раздзяліць на двое: яўных (тутэйшых і загранічных) і тайных. Яуны агент тутэйшы, вядзе кантору, на каторую мае пазваленьне ад уласьці, над ім мае дазор правіцельство, звязываюць яго розные правіцельственные распарадженьня. Білеты на параходы прадае яўна у сваей канторы, каторая мае вывеску. Ужо хаця-бы, дзеля таго, што правіцельство можэ закрыць яго кантору, такі агент найчасьцей высьцерэгаецца ашуканства і асьцярожэн пры выбары сабе памочнікоў і так званых, „наганятых“. Шмат больш небеспекі звязывацца з загранічнымі агентамі, каторые маюць свае канторы у прыморскіх местах, дзе ёсць карабельные прыстанішчы. За тымі агентамі тутэйшая ўласць дагледаць ня можэ, і нашы ўласьцісаўсім нічога ня могуць зрабіць нават тады, каліб выявілося якое вялікае ашуканство, з другога боку гэтые загранічные агенціі вядуць шырокую агітацію у нашым краю на выезд у Амэрыку. Агітацію гэту яны вядуць двумя способамі: 1) разсылаючы розные адозвы, кніжэчкі і лісткі 2) пры помачы нанятых да гэтаго людзей („наганятых“)

Тайные агенты, гэта знача тые „наганятые“, бываюць уселякіе людзі, пачаўшы ад звычайных мястэчковых жыдк оў, а скончыўшы на асобах, па каторых ніхто-б гэтаго не спадзеваўся. Перад тымі што выяўляюць ахвоту ехаць, яны удаюць часьцей за ўсё людзей пастаронных, каторые намаўляюць