Рады для эмігрантоу,
которые едуць у Амэрыку.
I.
Агульные рады і перэсьцярогі.
Хто маніцца ехаць за морэ, шукаючы заработку, або думаючы сесьці там на гаспадарку, павінен перш-наперш добра падумаць, ці варта яму пакідаць свой родны край і шукаць шчасьця у далёкай старонцы, сярод чужых людзей. Гэткая: падарожа, гэта ешчэ важнейшы крок, чым выезд на заработак у каторы с чужих краёў Эуропы. Наражае яна на вялікі кошт і калі не удасцца, то нехват грошы змушае часам астацца на заўсёды у чужой старонцы. Лягчэй распрадацца, або запазычыцца і паехаць „за морэ“ чым вярнуцца адтуль здоровым і з заашчаджэнымі грашамі.
Ехаць за морэ не павінен ніхто с тых, хто мае у сваей старонцы кавалак зямлі, або іншы які пэуны заработак. Не павінен так сама у заморскую падарожу выбірацца і той, хто баіцца цяжкой працы і хацеубы