Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

купскай і княжае ўлады згуртоўваецца пераважна на аздабленьні і пабудове сьвятынь, якія зьяўляліся знадворнымі паказчыкамі посьпехаў новае рэлігіі. У царкоўна-адміністрацыйных адносінах Полацкае біскупства, захоўваючы сваю самастойнасьць, залежала ад кіеўскага мітрапаліта.

Хрысьціянізацыя Смаленскай зямлі. Павярхоўны процэс хрысьціянізацыі Смаленскай зямлі адбываўся такім-жа шляхам, як і ў Полацкай зямлі. Хрысьціянства тут прышчаплялася з часоў Уладзіміра Першага. Уся розьніца была ў тым, што ў Смаленску ня было самастойнага біскупа. Смаленская зямля ў царкоўных адносінах залежала ад Пераяслаўскага біскупа. Утварэньне ў Смаленску самастойнай епархіі адносіцца толькі да 1137 году.

Хрысьціянізацыя Тураўскай зямлі. Паяўленьне хрысьціянства ў Турава-Пінскай зямлі гэтак сама адносіцца да часоў Уладзіміра Першага. Хрысьціянства паяўляецца ў гарадох, але наколькі пасьпешна адбываўся процэс хрысьціянізацыі—на гэта станоўчага адказу даць нельга. У Тураве з часоў Уладзіміра Першага была самастойная біскупская катэдра, якая знаходзілася ў царкоўна-адміністрацыйнай залежнасьці ад кіеўскага мітрапаліта. Паяўленьне ў Тураве самастойнага біскупа начальны летапіс адносіць да часоў Уладзіміра Першага. (1005).

Характар хрысьціянізацыі. Прымаючы хрысьціянства павярхоўна, народныя гушчы заставаліся вернымі традыцыям паганства. Яно жыве ў глыбіне сьвядомасьці народу; само хрысьціянства апаганьваецца і прыстасоўваецца да простага сьветаразуменьня. Царква з павярхоўнага боку перамагла народную масу, але дух гэтай масы застаўся непарушны. Царква, нават апіраючыся на сьвецкую ўладу, была бясьсільна што-колечы зрабіць у гэтым кірунку, за выключэньнем царкоўных пракляцьцяў і знадворна-формальных забарон.

Ж). Праўныя погляды.

Крыніцы права. Славянскія праваадносіны вызначаліся звычаёвым правам. Славянскія юрыдычныя звычаі гэтай эпохі знайшлі сабе адбітак у дагаворах Алега і Ігара з грэкамі, у запісках арабскіх вандроўцаў (Ібн Даста), у кароткай рэдакцыі „Рускай Праўды”, якая адносіцца да часоў Яраслава Мудрага.

Панаваньне крывавай помсты. Істотнасьць прастадушнае славянскае правасьвядомасьці вылілася ў формы крывавай помсты, але гэткая адплата ў эпоху дынастычнае дзяржавы ўжо ня мела зусім свабоднага характару. Неабмяжованая асабістая, або грамадзкая помста ўжо адыйшла ў краіну мінулага. З разьвіцьцём пасярэдніцкай судовай чыннасьці князёў, крывавая помста замянялася сыстэмаю композыцый, судовых штрафаў. Паводле кароткай рэдакцыі «Рускай праўды» крывавая помста агранічваецца межамі сям‘і. Пры адсутнасьці мсьціўцаў выплачваецца за галаву 80 грыўняў. Крывавая помста канчаткова зьнікла ў палове XI в. Пры сынох Яраслава мае пераважнае месца сыстэма композыцыі штрафаў. Матар'ялізацыя погляду на карныя праступкі бязумоўна вялікі крок наперад у народнай правасьвядомасьці.

Судовыя органы. Найвышэйшым судовым органам было народнае веча. Ісьляндзкая сага аб Олафе сыне Трыгвіевым, апавядаючы а праступку ўчыненым Олафам, падае наступнае: у Ноўгарадзе гэтак сурова захоўвалася грамадзкая бясьпека, што кожны, забіўшы іншага чалавека, бяз суду караўся сьмерцю. Цяпер зьбегся народ, згодна з іх звычаямі і законамі, шукаць Олафа, дзе ён схаваўся, і хацеў пазбавіць яго жыцьця, як загадваў закон. Ібн Даста падае весткі а судзе пляменнага князя, да якога зварачаюцца патрабуючыя суду асобы. Калі цар выносіць прыгавор, то тое, што ён загадае, выконваецца. З утварэньнем