Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Біч. Падасінавік ты, і больш нічога.

Жонка Біча. Няхай падасінавік, але ў кош не паложыш (да пісарыхі). Учора прыйшоў падгуляўшы, то ліха ведае, чаго наплёў; а ты красавіца, кажа, а ты шчабятушка, кажа, а ты мая правая рука кажа, і ўсё кажа, кажа і шмат чаго казаў, а цяпер у другі бок зьвярнуў.

Дзяк. Он лишает вас доверия, а вы лишите его на лет пять взаимности.

Старш. Выразьней кажы нічога не разумею.

Дзяк (устаючы з чаркай). Чарка ў руцэ, а слова на языцэ, скажи мне герой гэтага сьвята, ты хочешь чуць братнія словы?

Пісар. З ахвотаю.

Дзяк. Так вось і я.

Жонка сядзельца. Пятае кола ў панарадзе.

Дзяк. Прадстаўнік сей чревоугоднической волости, не могу не сказать.

Жонка сядзельца. Ага, выдахся.

Дзяк. Пару теплых слов, табе виновнику бахусова праздненства, человек, акі ладья плавает по синим волнам океана…

Жонка сядзельца. Даруйце я не параход і плаваць ня ўмею.

Сядзелец. І я ня човен, а чалавек.

Біч. А хто кажа, што ты зьвер?