Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сядзелец. Сабе ўшчамі.

Дзяк. Бандэроль палажы.

Жонка сядзельца. Наша дачка Ганна, а ваша вучаніца спрытна таргуе.

Сядзелец. А яшчэ спрытней грошы крадзе.

Жонка сядзельца. А яшчэ і бацька, які сорам.

Сядзелец. Э, каму там ведама хто бацька, а па другое і праўда.

Жонка сядзельца. Цьфу на цябе.

Сядзелец. Цьфу на цябе.

Біч (з чаркай). Па мойму прэдпісаць — адно, а выпіць — другое Таксама маўчаць і не сказаць — адно, а сказаць — другое. Хто мая правая рука? Пісар! Хто пяруном уздумае, і напіша, што самому люцыпару горача стане? Пісар! Хто мужыка наскрозь бачыць? Пісар! А хто пад мяцежнікаў стацьцю падвёў за парубку лесу? Пісар! А праз каго мне гэтага матыля павесілі…
Дык вось, маючы яго на ўвазе, як спрытнага чалавека, сам шаную яго, і ўсім вам прэдпісываю шанаваць яго.

Пісар. За словы шчырыя дзякую; пажывём і другога матыля зловім.

Жонка Біча. А я не магу зразумець цябе; то ты раз кажаш, што я твая правая рука, то пісар правая рука.