Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мар‘я. Вон ганіце такога памоцніка.

Пісар. Бярыся за бутэлькі.

Панас. Во гэта па нашай часьці (узяў бутэльку стукнуў аб далонь і абліў пісара).

Пісар. Па якому ты, Панас?

Панас. Па нашаму, без каркаўніка.

Пісар. На табе каркаўнік (сам адыходзе ў бок).

Панас (адкаркаваў адну, другую бутэльку, азірнуўся і бачыць, што пісар у старане, адвярнуўся і п‘е).

Пісар. Э! З цябе дрэнны памоцнік (падыйшоў і стукнуў правай рукой ды па левым плячу).

Панас (папірхнуўся і зусім забрызгаў пісара).

Пісар. Ах, каб цябе гусак (адыходзе ў бок і выціраецца хустачкай).

Мар‘я. Ён ужо памяць утраціў, не праспаўся яшчэ.

Панас. Мыляешся баба праспаўся і пахмяліцца хачу, ад гэтага дзервянеюць рукі і талеркі б‘юцца.

Мар‘я. Вон пайшоў адсюль.

Панас. Дай залатоўку — пайду.

Мар‘я. На табе залатоўку, толькі ідзі (дае).

Пісар. Чакай Панас, ня йдзі ў шынок,