Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Панас. Есьці, ці піць?

Мар‘я. Яшчэ чаго зажадаў. Бутэлькі каркаваць, судны выціраць (пауза). Ну чаго-ж стаіш лупандзей, губу халявай скруціў, схамяніся… (страсанула).

Панас. Што ты мяне трасеш як ігрушу, я цябе ня чую і ня бачу, пан мяне клікаў, пан мне і загад дасьць. Паночку, я ваш шчыры паслугач, кажыце — хоць у танцы пайду.

Пісар. Памажы ты, Панас, у нас няўпраўка.

Мар‘я. Ператры перш талеркі.

Панас. Не наша гэта работа, але такой бяды абы ня гультаіць (узяў талерку ў рукі, плюнуў на яе, выцірае ручніком і выпушчае з рук).

Пісар. Ты што гэта сьпіш?

Мар‘я. Рукі пасьля п‘янства трасуцца.

Панас. Не, панок, ня сплю, талерачка высьлізнулася мякнулася аб зямлю і разьбілася, ведама шкляная рэч (зьбірае чарапкі).

Мар‘я. Я бы цябе мякнула па тваёй салятырцы, але пана шануюся.

Панас. Не да цябе п‘юць, не кажы здароў будзь (бярэ другую талерку). Добра ёй паночку зьдзекі строіць, а тут (плюнуў і выпусьціў з рук).

Пісар. Ты гэткім чынам усё начыньне патаўчэш. Годзе.