Старонка:Піотуховіч Купала.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нікавай рэволюцыі поэта рашуча парывае са старой спадчынай і становіцца на бадзёры шлях пролетарскай творчасьці.

Ставячы на падставе агляду пройдзеных песьняром этапаў прогноз адносна будучай лініі яго творчасьці, можна спадзявацца, што гэта лінія будзе накірована ў бок яшчэ больш сьціслага і глыбокага падыходу да сучаснасьці. Можна спадзявацца, што сонца Вялікага Кастрычніка яшчэ больш яскрава і магутна асьветліць будучы творчы шлях песьняра сонца і зор.

г. Менск, 28 мая 1925 г.