Перайсці да зместу

Старонка:Піотуховіч Багушэвіч.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Хіба што чорту прадам сваю душу,
Каб грошы ён на падаткі мне даў.
Я тут ўжо згіну і там згінуць мушу.

[1]

Ў творы ״Быў ў чыстцы“, Багушэвіч скарыстаў легендарныя апаведаньні а затрунным сьвеце. Доўгая літэратура ״відзеній“ ўжо даўно распрацавала гэты сужэт. ״Відзеньні“ Паўла, Брандана, Альбэрыка, Чысьцец Патрыка і на рэшці сусьветны твор Дантэ пабудаваны на тэй־жа легендарнай падставе, што і твор Багушэвіча. Але і тут мы бачым падчыненьне сужэта народніцкай тэматыцы. Дантэ у ״Бажэственай Комэдыі“ робіць затрунную помсту над сваімі ворагамі; ён нават напаў зьмяшчае ў пекле. Беларускі поэта ў сваім творы робіць помству над соцыяльнымі ворагамі беларусскага народу, зьмяшчаючы ў чысьцецы паноў, духоўнікаў, прадстаўнікоў вясковай адміністрацыі. Там перад фанфантастычным падарожнікам расчыняецца гэткі малюнак:

З мужыкоў тут ня надта каб шмат.
А ўсё больш дык багатых паноў...
Там паны і муруюць і гаруць,
Вымятаюць і сьвіньні пасуць,
А смалу дык, як мед, там жаруць.
А каменьні, як горы, нясуць,
Ўсё ў пекла, каб дно як зрабіць...
Я ж то думаў, што ксядзоў тут няма,
Калі зірк—аж і ксендз тут сядзіць:
Чорт яго аблажыў грашыма,
Запаліў ў грашох тых, і ксендз так гарыць,
Станавы, старшына і тый тут.
Тым дык чорт ўсё грошы зьбярэ,
Скруце цьверды круцель або жмут
Ды у горло запрэ, і даўбежкай пярэ.
Каласірам ці чым то паліў
І жмут той ў горле агнем запаліў.

[2]

Гэтак, нават ў апрацоўцы агульных легендарных сужэтаў выяўляецца творчая постаць беларускага поэты—соцыяльны пафос яго музы. Багушэвіч не сузярцальнік, які аддаецца мягкім лірычным эмоцыям; ён змаганьнік за народны дабрабыт, але змаганьнік, надзеляны мастацкім талентам. І свой талент беларускі пясьняр не зарыў ў зямлю: ён афяраваў яго роднаму народу, барацьбе за лепшы гістарычны лес Беларусі, далёкі ад прынцыпа ״мастацтва дзеля мастацтва". Багушэвіч вынес свой падарунак музы на шырокую гістарычнаю арэну барацьбы. Але стыхія барацьбы не пашкодзіла эстэтызму: творчасьць беларускага поэты робіць ўражэньне монолітнасьці, гармоніі паміж зьместам і формай; яна няўмірушчы помнік здаровага сынтэза грамадзянскасьці -мастацкасьці.

  1. Дудка беларуская. стар. 76.
  2. ibid., 53 і 54 стар.