Старонка:Пятуховіч Купала Колас.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Як-бы вывад з гэтага апавяданьня прадстаўляе сабой прадасьцярога "Ня рвіся к багатым": багацьце робіць чалавека жорсткім і нячулым, "ня найдзеш сэрц братніх, дзе толькі багацьце".

Апроч земляўласьніка зарысоўваюцца ў "Жалейцы" і іншыя вобразы эксплёататараў вёскі ў старыя часы: пан з гандляроў, ліхвяр, эксплёататар з інтэлігенцыі, ксёндз, аконам, шляхціц усе гэтыя здані мінулага праходзяць перад намі ў куплетах "І як тут не сьмяяцца".

Ад зоркага вока поэты не захавалася прасякненьне капіталу на вёску і руйнаваньне ім шляхецкай гаспадаркі, на вёсцы зьяўляецца новы пан, "parvenu", выскачка з нізоў:

Вот мчыцца пан на парцэ,
Упражка зіхаціць.
І конікі абмыты
І панскі лоб блішчыць.
На цэлы сьвет з пагардай
Дзікім глядзіць казлом.—
А быў-жа ён нядаўна
Авечак гандляром.

Шляхта затое галее, але яна ня траціць сваёй пыхі і пагарды ў адносінах да працоўных:

Вот шляхціц, нэндзны шэршэнь,
Той выскачак адзін,
Заціркай душу мучэ,
Ужо ён гаспадзін.
Бяднейшаму ўжо брату
Рукі не падае,
Хоць сам часнок, цыбулю
На рынку прадае.

У "Жалейцы" Янка Купала ня толькі дае нам агульны вобраз сялянскага жыцьця, поўнага беднасьці ўціску і эксплёатацыі. Гэты вобраз разьбіваецца часам на паасобныя малюнкі малюнкі працоўнага побыту вёскі. Але ва ўмовах эксплёатацыі праца, якая звычайна нясе з сабой шчасьце і радасьць, проклята: над ёй вісіць пракляцьце паднявольнасьці, яна цяжкая пакута. Вось, напр., перад намі малюнак жніва. Мы бачым гэтых жней з пахіленымі, худымі каркамі, мы чуем іх смутныя песьні:

Асобна кожную загонам
Нас надзяліў пан дабрадзей.
А над усімі злы аконам
Стаіць, ганяець жаць барджэй.

Нават думка аб дажынках не радуе гэтых пакутніц:

Пан справіць гучныя дажынкі,
За пот, кроў, сьлёзы водкі дасьць;
Мы будзем піць, як гора п'ем,
Паноў хваліць
І дружна ім
Скрозь сьлёзы песьню прапяём.
("Песьня жнеяў").

Толькі два малюнкі працы ў Купалы агорнуты поэзіяй вясковага жыцьця: "Касьба" і „Пры скаціне". Гэтыя малюнкі як-бы падкрэсьліваюць думку, што сама па сабе праца дае шчасьце чалавеку, проклятай робяць яе ненармальныя варункі жыцьця. Нагародай за працу ў