Старонка:Пялёсткі (1926).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Зноў прышла, прышла ты
Да сялянскай хаты,
На прастор шырокі радасных Дуброў
Ты сягоньня будзеш
Ў маладыя грудзі
Уліваць жаданьні і юнацтва кроў,

Хай цьвіце Айчына
На прасторах сініх
Дзе агнём палае прозалаць-зара, —
Ужо ты красуеш
І жыцьцё чаруеш,
Ўжо лясоў кашулі ў зелені гараць.

Ты прышла, і ў нівах
Радасна-шумлівых
Твая радасьць-кветка б‘е агнём крыніц;
І цяпер да болю
Ў залатым прывольлі
Пакахаў я песьню сваіх родных ніў.