Старонка:Пунсовае раньне (1926).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАСТУХ

Расхіліла кудлы раніца,
Дыміць параю зямелька,
Мурава сьлязіцца п‘яніцай,
Грае ў полі дзесь жалейка.

Зык разносіцца лагчынаю,
Увасланай коўдрай зелені;
Няма часу — хоча легчы ён
На мурожнае пасьцелі;

Няма часу прытуліцца…
Строчыць крокамі за быдлам;
Весялей жалейка льліся,
Пастухом быць не абрыдла.

На грудзёх упіўся ў шэрую —
Малады, юнацкі „КІМ“,
Ці-ж яму пастух ня верыць?..
Або ён яго ня сын?