Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Граф пачаў далікатнейшым чынам навучаць Тома, як трэба яму трымацца ў часе гэтых парадных абедаў. Пад выглядам «напамінаў» аб тым, што Тому нібы было вельмі добра вядома, ён паведаміў яму вельмі каштоўныя звесткі. На вялікае задавальненне графа, выявілася, што Тому патрэбна ў гэтай справе зусім невялікая дапамога. Здагадлівы хлопчык паспеў атры-

— Калі ваша вялікасць напружыць памяць…

маць усе неабходныя інструкцыі ад Гэмфры Марло, таму што быстракрылая гаворка аб гэтых публічных абедах даўно ўжо хадзіла па палацу, і Гэмфры паведаміў гэта Тому некалькі мінут назад. Том, вядома, палічыў за лепшае змаўчаць аб сваёй гутарцы з Гэмфры.

Бачачы, што памяць караля значна ўзмацнела, граф захацеў, нібы выпадкова, яшчэ больш праверыць яе, каб ведаць, наколькі пасунулася наперад яго выздараўленне. Вынікі атрымаліся прыемныя — не заўсёды, а ў паасобных выпадках: там, дзе