Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

касць даць загад, каб мне зараз-жа далі вялікую пячатку, каб я мог выканаць гэту справу.

— Пячатку? Але-ж яна знаходзіцца ў цябе.

— Выбачайце, ваша вялікасць! Два дні назад вы самі ўзялі яе ў мяне і пры гэтым сказалі, што ніхто не павінен чапаць яе,

Прыдворныя апусцілі яго на падушкі.

пакуль вы сваёй каралеўскай рукой не зацвердзіце смяротны прыгавар герцагу Норфолькскаму.

— Але, памятаю: я сапраўды ўзяў яе, — памятаю… Але куды я дзеў яе?.. Я так аслабеў… У апошнія дні памяць так часта здраджвае мне… Нічога не разумею, не ведаю…

І кароль залепятаў нешта незразумелае, ківаючы сівой галавой і дарэмна стараючыся ўцяміць, што ён зрабіў з пячаткай. Нарэшце лорд Гертфорд адважыўся, схіліўшы калена, напомніць яму:

— Ваша вялікасць, асмелюся далажыць вам: тут многія, у тым ліку і я, памятаюць, што вы аддалі вялікую дзяржаўную пячатку яго вялікасці прынцу Уэльскаму, каб ён хаваў яе ў сябе да таго дня, калі…

46