Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бедны Майлс. — Я многа шукаў і нічога не знайшоў, хоць мне так трэба было знайсці.

І сапраўды, у яго нічога не знайшлі, апрача запячатанага пісьма. Афіцэр разарваў канверт, і Майлс усміхнуўся, пазнаўшы «каракулі» свайго беднага маленькага друга. Гэта было пасланне, напісанае каралём у той памятны дзень у Гендонскім замку. У афіцэра аж твар пажоўк, калі ён прачытаў айглійскую частку пісьма, а Майлс, выслухаўшы яе, пабляднеў.

— Яшчэ адзін прэтэндэнт на прастол! — усклікнуў афіцэр. — Яны сёння размнажаюцца, як трусы. Вазьміце гэтага нягодніка і трымайце яго моцна, пакуль я занясу гэта каштоўнае пасланне да караля.

«Ну, цяпер усе мае злашчасці скончыліся, — мармытаў Майлс, — бо я напэўна хутка буду боўтацца на вяроўцы. Гэта запіска для мяне не пройдзе дарма. А што станецца з маім бедным хлопчыкам — гэта аднаму богу вядома!»

Праз некаторы час Майлс убачыў, што афіцэр шпарка вяртаецца назад, і сабраў усю сваю мужнасць, каб сустрэць немінучую смерць, як належыць мужчыне. Афіцэр зараз-жа загадаў салдатам вызваліць палонніка і аддаў яму яго шпагу; затым пачціва пакланіўся і сказаў:

— Прашу вас, сэр, следуйце за мной!

Гендон пайшоў за ім, гаворачы сам сабе:

«Каб я не ведаў, што іду на верную смерць і што з гэтай прычыны мне трэба менш грашыць, я-б, здаецца, прыдушыў гэтага нягодніка за яго здзеклівую ласкавасць».

Яны прайшлі праз двор, вельмі людны, да галоўнага пад’езда палаца, дзе афіцэр з такім-жа пачцівым паклонам здаў Гендона з рук на рукі расфранчонаму прыдворнаму, які ў сваю чаргу нізенька яму пакланіўся і павёў праз вялікую залу, між двума радамі пышна ўбраных лакеяў. Лакеі пачціва кланяліся Гендону, а за спіной у яго цішком аж клаліся ад смеху, бачачы такое велічнае «пудзіла». Прыдворны павёў Гендона па шырокай лесніцы, якая так і кішэла царадворцамі, і нарэшце прывёў у абшырны пакой, дзе былі сабраны ўсе англійскія магнаты; ён правёў Майлса наперад, яшчэ раз пакланіўся, напомніў яму, што трэба, зняць капялюш, і пакінуў яго пасярэдзіне пакоя. Вочы ўсіх прысутных накіраваліся на яго. Некаторыя сярдзіта нахмурыліся. Некаторыя насмешліва ўсміхнуліся.

Майлс Гендон быў ашаломлены. Перад ім, усяго за якіх-

208