Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/210

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэмфры Марло і пазычыць у яго некалькі шылінгаў, а потым… Але пакуль і гэтага досыць, потым будзе час удасканаліць і распрацаваць новы план; спачатку трэба выканаць яго першую частку.

Гадзіне а адзінаццатай ён апынуўся ля палаца і, хоць народа навакол было многа, ён не астаўся незаўважаным, дзякуючы свайму касцюму. Ён уважліва ўглядаўся ў твар кожнага сустрэтага, вышукваючы спагадлівага чалавека, які згадзіўся-б далажыць аб ім старому сэру Гэмфры; аб тым, каб паспрабаваць самому пранікнуць у палац у такім выглядзе, вядома, не магло быць і гутаркі. Раптам каля яго прайшоў «хлопчык для пабояў»; убачыўшы Майлса, ён вярнуўся і яшчэ раз прайшоў міма, пільна прыглядаючыся.

«Калі гэта не той самы брадзяга, аб якім так непакоіцца яго вялікасць, то я бязмозглы асёл… Хоць я, здаецца, і заўсёды быў аслом. Усе адзнакі ў наяўнасці. Не можа быць, каб прамудры гасподзь стварыў два такія страшыдлы адразу. Гэта было-б небяспечнай перавытворчасцю цудаў, бо цана на іх вельмі знізілася-б. Як-бы мне распачаць з ім гутарку!..»

Але тут сам Майлс Гендон дапамог яму. Ён адчуў, што на яго пільна глядзяць, і абярнуўся назад. Заўважыўшы цікаўнасць у вачах хлопчыка, Майлс Гендон падышоў да яго і сказаў:

— Вы толькі што вышлі з палаца; вы з прыдворных?

— Так, ваша міласць!

— Вы ведаеце сэра Гэмфры Марло?

Хлопчык уздрыгануўся ад нечаканасці і падумаў: «Божа! ён пытаецца аб маім нябожчыку бацьку!»

Голасна ён адказаў:

— Добра ведаю, ваша міласць.

— Ён там?

— Так, — сказаў хлопчык і сам сабе дадаў: «у магіле».

— Ці не будзеце вы так ласкавы паведаміць яму маё прозвішча і перадаць, што я жадаю сказаць яму два словы па сакрэту.

— Я ахвотна выканаю ваша даручэнне, ласкавы сэр!

— У такім разе скажыце, што яго чакае Майлс Гендон, сын сэра Рычарда. Я буду вам вельмі ўдзячны, мой добры хлопчык!

Хлопчык быў, відаць, расчараваны! «Кароль нешта не так

206