Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скалечыць каго-небудзь з гэтых грубых людзей і павядзе свайго выхаванца далей, уцешыць, супакоіць яго ласкавым сдовам і ніколі больш не разлучыцца з ім.

Такім чынам, Майлс адправіўся на пошукі. Гадзіну за гадзінай ён бадзяўся па гразкіх вуліцах і закавулках, вышукваючы зборышча людзей; ён знаходзіў іх на кожным кроку, але хлопчыка нідзе не было. Гэта вельмі засмуціла яго, але ён не траціў надзеі. У сваім плане ён не знаходзіў ніякіх недахопаў; проста ваенныя дзеянні зацягнуліся на больш даўгі час, як ён разлічваў.

Да світання ён абышоў, не адну мілю, сустрэў шмат усякіх людзей, але нарэшце адчуў толькі змору, голад, і яму вельмі захацелася спаць. Ён ахвотна паснедаў-бы, але на гэта мала было надзеі. Прасіць міласціну яму не прыходзіла ў галаву; залажыць шпагу — гэта ўсёроўна, што разлучыцца з чэсцю. Можна было-б прадаць што-небудзь з адзежы, але дзе знойдзеш пакупца на такую рвань?

У поўдзень ён усё яшчэ бадзяўся па вуліцах — з натоўпам, які следаваў за каралеўскай працэсіяй; ён лічыў, што маленькага вар’ята абавязкова пацягне зірнуць на такое відовішча. Ён прайшоў услед за працэсіяй увесь звілісты шлях ад Лондана да Вестмінстэра і да абацтва. Ён бясконца доўга сланяўся ў натоўпе, сярод паасобных груп, і нарэшце, нічога не дабіўшыся, заклапочаны адышоў прэч, абмяркоўваючы новы, лепшы план ваенных дзеянняў. Ён паглыбіўся ў свае мыслі і не адразу заўважыў, што горад астаўся далёка ззаду, і дзень падыходзіў к вечару. Вышаўшы нарэшце з задумлівасці, ён убачыў, што знаходзіцца за горадам, недалёка ад ракі. Гэта была жывапісная сельская мясцовасць, дзе знаходзяцца багатыя сялібы. Тут не любяць такіх абадранцаў, як ён.

Надвор’е было цёплае; ён расцягнуўся на зямлі каля плоту, каб адпачыць і падумаць. Хутка яго ахапіла дрымота; да яго дайшлі глухія далёкія гукі гарматных стрэлаў, ён сказаў сабе: «Каранацыя скончылася», і тут-жа заснуў. Перад тым ён не адпачываў больш за трыццаць гадзін. Прачнуўся ён толькі на другую раніцу, сярод белага дня.

Ён падняўся змораны, знясілены, ледзь не паміраючы ад голаду, памыўся ў рацэ і павалокся ў Вестмінстэр, лаячы сябе за тое, што патраціў столькі часу дарма. Голад падказаў яму новы план: ён перш за ўсё паспрабуе дабрацца да старога сэра

205