Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Турэмшчык засмяяўся.

— Вот! — сказаў ён. — Прыгледзься добра да гэтага вялікага звера і скажы мне, што ты аб ім думаеш.

Стары падышоў, доўга і пільна глядзеў на Гендона, потым паківаў галавой і сказаў:

Стары пільна глядзеў на Гендона.

— Не, гэты не Гендон і ніколі Гендонам не быў!

— Правільна! Твае старыя вочы яшчэ добра бачаць. Каб я быў на месцы сэра Г’ю, я ўзяў-бы гэтага паганага пса і…

Турэмшчык стаў на наскі, нібы зацягваючы вакол шыі пятлю, і захрыпеў, нібы задыхаючыся. Стары злосна прагаварыў:

— Хай дзякуе бога, калі з ім не абыйдуцца яшчэ горш. Каб трапіў гэты нягоднік у рукі мне, я-б засмажыў яго жыўцом!