Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Гэта — тайна; глядзі, не выдавай яе. Я архангел.

Майлс Гендон прамармытаў нешта не вельмі пачцівае, потым дадаў:

— Гэтым, вядома, і тлумачыцца яго ласка да цябе. Ён палец аб палец не ўдарыць, каб дагадзіць простаму смяротнаму чалавеку; але нават кароль павінен слухацца архангелаў. Тс! што гэта за шум?

Увесь гэты час маленькі кароль то дрыжаў ад жаху, то трапятаў ад надзеі і ўвесь час стараўся стагнаць як мага галасней, спадзеючыся, што Гендон пачуе гэтыя стогны, але з прыкрасцю пераканаўся, што яны або не даходзяць да яго слыху, або не робяць на яго ніякага ўражання. Апошнія словы Гендона былі для караля, што свежы вецер палёў для паміраючага. Ён зноў заенчыў, напружваючы ўсе сілы.

— Шум? — сказаў пустэльнік. — Я чую толькі шум ветру.

— Можа гэта і вецер. Так, вядома, вецер! Я ўвесь час чую нібы слабы шум… Ну, вось зноў! Не, гэта не вецер! Які дзіўны гук! Пойдзем, паглядзім, што гэта такое.

Радасць караля была бязмежнай. Яго стомленыя лёгкія працавалі з ўсёй моцы, але ўсё-ж крыкнуць гучна ён не мог: гэтаму перашкаджалі туга сціснутыя сківіцы і накінутая на яго аўчына. Раптам яго ахапіла роспач: ён пачуў, як пустэльнік сказаў:

— Ах, гэта, мабыць, вецер завывае ў тых кустах. Пойдзем, я правяду цябе.

Кароль чуў, як яны вышлі, гутарачы; чуў, як крокі іх заціхлі, — і астаўся адзін сярод жудаснай, злавеснай цішы.

Прайшла, здаецца, цэлая вечнасць, пакуль крокі і галасы пачуліся зноў — на гэты раз да караля данёсся новы гук — нібы стук капытоў. Ён пачуў, як Гендон сказаў:

— Болей я не магу чакаць. Не магу. Ён напэўна заблудзіўся ў гэтым густым лесе. У які бок ён пайшоў? Хутчэй, пакажы мне дарогу!

— Вунь сюды… Але пачакай… Я пайду з табой і буду паказваць табе дарогу.

— Дзякуй… дзякуй. Ты, відаць, лепшы, як здаешся на першы погляд. Не думаю, каб знайшоўся другі архангел з такім добрым сэрцам… Можа ты хочаш ехаць верхам? Дык вазьмі асла, якога я падрыхтаваў для майго хлапчука… альбо можа ты захочаш абхапіць сваімі святымі нагамі гэтага злашчаснага мула, якога я купіў для сябе? Мяне здорава ашукалі! Гэты мул няварты нават

141