Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ходзячы ў спадчыну. Як-бы там ні было, здаровы глыток са збана, зноў абышоўшага ўсю кампанію, хутка падбадзёрыў журботных.

— А болей ніхто не папаўся з нашых сяброў? — спытаў Гобс.

— Так, сёй-той папаўся. Асабліва пападаюцца навічкі, дробныя фермеры. Астанецца такі фермер без прытулку і без кавалка хлеба, калі казна забярэ ад яго ферму і ператворыць яе ў авечую пашу, і пачне прасіць міласціну; яго прывяжуць да колаў, здымуць з яго кашулю і б’юць бізунамі да крыві або закуюць у калоду і адлупцуюць; ён зноў ідзе прасіць міласціну, — яго зноў пачастуюць бізунамі і адрэжуць яму вушы; за трэцюю спробу жабраваць — што-ж яму, беднаму д’яблу, астаецца рабіць? — яго кляймяць распаленым жалезам і прадаюць у рабства; ён уцякае, яго ловяць і вешаюць. Казка кароткая, і расказваць яе нядоўга. Паплаціліся і яшчэ сёй-той з нашых, але не так дорага. Устаньце, Іокель, Бэрнс і Годж, пакажыце вашы аздобы!

Тры чалавекі ўсталі і, сцягнуўшы з сябе лахманы, паказалі спіны, спаласаваныя старымі загоенымі ранамі, што асталіся ад бізуноў; адзін адкінуў валасы і паказаў месца, дзе калісьці было левае вуха; другі паказаў кляймо на плячы — літару V — і скалечанае вуха; трэці сказаў:

— Імя маё Іокель. Калісьці быў я заможным фермерам, меў добрую жонку і дзяцей; цяпер і завуць мяне інакш, і стан мой не той; жонка і рэбяты памерлі; можа яны ў раі, а можа і ў пекле, але толькі, дзякуючы богу, не ў Англіі! Мая добрая, чэсная старая маці даглядала хворых, каб зарабіць на хлеб; адзін хворы памёр, дактары не ведалі з чаго, — і маю маці спалілі на кастры, як ведзьму, а мае дзеткі глядзелі і плакалі. Англійскі закон! Падыміце кубкі, усе разам! Вып’ем за міласэрны англійскі закон, які вызваліў яе з англійскага пекла! Дзякую, браточкі, дзякую вам усім! Пачалі мы з жонкай хадзіць з хаты ў хату, просячы міласціну, цягнучы за сабой галодных рэбят; але ў Англіі лічыцца злачынствам быць галодным, і нас лавілі і білі ў трох гарадах. Вып’ем яшчэ раз за міласэрны англійскі закон! Бізуны хутка выпілі кроў маёй Мэры і наблізілі дзень яе вызвалення. Яна ляжыць у зямлі, не ведаючы крыўды і гора. А дзеці — вядомая рэч, пакуль мяне, па закону, ганялі бізунамі з горада ў горад, яны памерлі ад голаду. Вып’ем, браткі, — адзін толькі глыток, — адзін глыток за бедных малышоў, якія ніколі нікому не зрабілі зла! Я зноў стаў жыць