Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хлопчыка, пра завінутага ў рызьзё Тома Канці, апрача хіба яго бацькоў, якія вельмі сумавалі, што ён нарадзіўся.



РАЗЬДЗЕЛ ІІ.

Дзіцячыя гады Тома.

Прайшло некалькі гадоў. Лёндан налічваў з лішкаю пятнаццаць сталецьцяў істнаваньня і быў вядомы паводлуг таго часу, як вялікае места; насяленьне яго даходзіла да сту тысячаў чалавек, — а шмат хто прыпушчае, што было ў два разы большым. Вуліцы былі надта-ж вузкія, крывыя і гразкія, асабліва ў той часьці, дзе жыў Том Канці, недалёка ад Лёнданскага мосту. Хаты будаваліся дзеравяныя, другі паверх шырока выперачаўся над першым, а трэці гэтак сама абвісаў над другім, — адным словам, плошча вышэйшых паверхаў усё шырэла. Зрубы з моцных, накрыж зложаных, бярвеньняў выкладваліся моцным матар’ялам, які абтынкоўваўся. Бэлькі фарбаваліся ў чырвоны, сіні, або чорны колер, гледзячы па смаку домаўласьніка, што прыдавала будынкам маляўнічы выгляд. Вокны былі невялікія з масаю шыбак, з рамамі на петлях, і адчыняліся надвор, як і дзьверы.

Дом, у якім жыў Томаў бацька, знаходзіўся ў гразным квартале, насіўшым назоў — Офаль-Корт, за Пудынг-Лэнам. Дом гэты быў невялікі, поўразвалены й расхістаны, поўна набічкованы няшчаснымі галадранцамі. Сям’я Канці займала пакой на трэцім паверсе. У куце стаяла нешта накшталт ложка для бацькі й маці; а Том, бабка й яго дзьве сястры, Бэт і Нан, ня мелі азначанага кута — ў іхнім распараджэньні была ўся падлога, і кожны з іх мог легчы спаць, дзе сабе хацеў. У іх, праўда, была рэшта аднае ці дзьвюх коўдраў ды некалькі бярэмяў старое і гразнае саломы,