Перайсці да зместу

Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У піўніцы панавала магільнае маўчаньне. Там сядзела колькі чалавек, і сярод іх царкоўны стораж з цэрквы сьвятога Апалінара. Абліччы ўва ўсіх былі пахмурныя. За стойкай сядзела шынкарка, жонка Паліўца, і тупа глядзела на піўныя кранты.

— Вось я й вярнуўся, — весела сказаў Швэйк. — Дайце-тку мне кухлік піва. А дзё-ж наш пан Палівец, таксама ўжо дома?

Замест адказу гаспадыня залілася сьлязьмі і, горка хліпаючы на кожным слове, прастагнала:

— Засудзілі яго... на дзесяць год... тыдзень таму назад...

— Ну, вось бачыце! — сказаў Швэйк, — значыць яго сем дзён ужо пазадзе.

— Ён такі быў... асьцярожны! — румзала гаспадыня. — Ён сам гэта заўсёды пра сябе гаварыў...

Госьці ўпарта маўчалі, быццам паміж іх лунаў дух Паліўца і выклікаў яшчэ да большае асьцярогі.

— Лепш старожа, чым варожа, — сказаў Швэйк, сядаючы за стол і падсуваючы да сябе кухаль піва, у пене якога было некалькі дзірачак ад сьлёз Паліўцавай жонкі, якія капнулі ў піва, пакуль яна несла яго да стала. — Такі ўжо час цяпер, што прымушае чалавека быць асьцярожным.

— Учора ў нас было двое хаўтур, — пераводзіў на іншае гутарку царкоўны стораж ад сьвятога Апалінарага.

— Мабыць памёр хто-небудзь? — зазначыў другі госьць.

Трэці запытаў:

— Нябожчыка везьлі на катафалку?

— Цікава-б ведаць, — сказаў Швэйк, — як на вайне будуць хаваць забітых?

Госьці зараз-жа ўсталі, расквіталіся з гаспадыняй і ціха вышлі. Швэйк астаўся сам-на-сам з шынкаркай.

— Не магу даць веры, — сказаў Швейк, — каб бьзьвіннага засудзілі на дзесяць год. Што аднаго бязьвіннага засудзілі на пяць год — гэта я чуў, але дзесяць — гэта бадай што занадта.

— Мой-жа, як даваў паказаньні, — плакала Паліўцава жонка — дык што тут гаварыў пра гэтых мух і портрэт, тое-ж