Перайсці да зместу

Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бліндажы і ўтуляў галаву пад коўдру, каб яго не знайшла граната. У гэтыя хвіліны ён жадаў толькі аднаго, каб ранілі ягонага камандзіра, і каб ён трапіў разам з камандзірам у тыл ды як мага далей. Сваймі „сакрэтамі“ ён павялічваў паніку. „Здаецца, ужо зьбіраюць тэлефон“, — паведамляў ён конфідэнцыяльна па аддзяленьнях, і быў шчасьлівы, калі мог потым сказаць: „Ужо сабралі“. Ніхто не адступаў з гэткай, як ён, ахвотай. У такія хвіліны ён забываўся, што над галавой у яго сьвішчуць гранаты і шрапнэлі і як мага ляцеў з манаткамі да штабу, дзе стаяў абоз. Да абозу ў яго была непераможная цяга, і ён з вялікай ахвотай езьдзіў з абозам. На ліхую прыгоду абыходзіўся і санітарнымі двухколкамі. Калі-ж яму даводзілася ісьці пеша, ён рабіў ўражаньне чалавека згубленага. У такіх выпадках ён кідаў рэчы свайго афіцэра ў акопах і валок толькі сваю ўласную маемасьць.

Калі траплялася, што афіцэр ўцякаў, а дзяншчыка бралі ў палон, дык дзяншчык не забываўся забраць з сабой і афіцэравы рэчы, якія рабіліся яго ўласнасьцю і якія ён пільнаваў як сваё вока.

Я бачыў аднаго палоннага дзяншчыка, які ішоў разам з іншымі пеша аж да Дарніцы, што пад Кіевам. У яго апроч свайго пераходнага мяшка быў яшчэ мяшок ягонага афіцэра, што ўнікнуў ад палону, апроч таго пяць чамаданаў ды дзьве коўдры і падушка, ня лічучы іншых манаткаў, што ён нёс на галаве. Ён жаліўся мне, што два чамаданы ў яго адабралі казакі. Мне не забыцца на гэтага чалавека, які так мардаваўся з сваёй маемасьцю па ўсёй Украіне. Гэта быў жывы абоз. Я ніяк не магу ўцяміць, як гата ён здолеў усё зьнесьці. Ён цягнуў манаткі колькі сот кілёмэтраў на сабе, потым вёз яго аж да Ташкента, пільнаваў, ахоўваў кожную рэч... і памёр на сваіх чамаданах ад сыпнога тыфусу ў лягеры для ваеннапалонных.

Цяперашнім часам былыя дзяншчыкі парассыпаны па ўсёй нашай рэспубліцы і апавядаюць пра свае геройскія ўчынкі. Яны, бач, штурмавалі Сокаль, Дубна, Ніш, Піяву. Кожны з іх Наполеон. „Вось тут я і кажу нашаму палкоўніку: хай кажу, пазвоніць у штаб, што можна пачынаць“.