Перайсці да зместу

Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ў той самы вечар, як завезьлі Швэйка на вайсковы набор. Старую судзіў ваенны суд, і дзеля таго, што не знайшлі ніякае віны, яе завезьлі ў концэнтрацыйны лягер у Штэйнгоф. Ад яе быў ужо ліст. Швэйк узяў гэтую сямейную рэліквію і прачытаў:

„ЛЮБАЯ ГАННАЧКА!

Нам тут дужа добра, і ўсе мы здаровы. У мае суседкі па ложку сыпны, — а ёсьць і чорная. Зрэшты ўсё добра. Яды ў нас досыць, і мы зьбіраем на суп бульбяную. — Чула я, што пан Швэйк ужо, — дык ты як-небудзь даведайся, дзе ён ляжыць, каб па канцы вайны мы маглі прыбіраць яго могілку. Забылася табе сказаць, што на гары ў цёмным кутку, у скрынцы асталося шчанё фокстэр‘ер. Вось ужо некалькі тыдняў, як яго не кармілі, з тэй самай пары як прышлі мяне. — Я думаю, што ўжо позна, і што сабачка таксама».“

Праз увесь ліст была чырвоная пячатка:

„Прагледжана цэнзурай Імп. Кан. Концэнтрацыйны лягер, Штэйнгоф“.

— І сапраўды, сабачка быў ужо ня жывы! — хліпала стрэчная сястра пані Мюлер. — А пакой свой вы-б цяпер і не пазналі. Там цяпер жывуць швачкі. Яны зрабілі там дамскі салён. На сьценах скрозь моды, і кветкі на вокнах.

Стрэчная сястра пані Мюлер не магла ніяк супакоіцца. Пасьля доўгага хліпаньня і жалобы, яна зрэшты затурбавалася, ці ня ўцёк Швэйк з вайсковае службы ды мо‘ хоча цяпер і на яе наклікаць бяду, загубіць яе. І яна пачала абыходзіцца з ім, як з самым заўзятым авантурнікам.

Швэйк зарагатаў.

— Пацеха! Гэта мне надта падабаецца. Во што, пані Кэйр, вы маеце рацыю, я ўцёк. Але для гэтага мне давялося забіць пятнаццаць вахмістраў і фэльдфэбеляў. Толькі вы анікому пра гэта не кажыце.

І Швэйк вышаў з свае ўласнае кватэры, якая была да яго такая негасьцінная, аддаўшы папярэдне загад:

— Пані Кэйр, у мяне ў пральні каўняркі і манішкі, дык вы іх захавайце для мяне, каб, вярнуўшыся з вайсковае службы, я меў ува што апрануцца. А таксама прасачыце, каб у маёй