Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 31 —


— Чаму ж вы, людцэ, самі ня бераце флякаў? — пытаюцца мазурэ.

— Мы ўжо даўно пасьнедалі і ось толькі наўмысьня вас на разьвітаньне пачаставаць захацелі.

— Дзякуем вам, людцэ добрыя! За усё нашае жыцьце ня елі гэткіх смачных рэчаў!

Пасьнедалі мазурэ і, аблізваючыся, ад стала разыйшліся. Рыхтуюцца абувацца. Тыц!-мыц! пад лаўкі, пад стол, — а барсуноў і няма! Што за ліха? Сабакі не брахалі, а хадаке пакралі! Галовы скруцілі іх шукаючы! Прычапіліся да жыда.

— Давай, — крычаць, — нашыя хадаке, а то пэйсы павылупім!

А ад барсуноў толькі аборкі па карчме валяюцца. Мазурэ ўжо згаворваюцца на гэтых аборках жыда вешаць, калі не аддасьць барсуноў, або не заплаціць за іх.

Пашкадавалі Панас і Тарас жыда і прызналіся, дзе барсуны дзеліся.

Зсумеліся мазурэ. Дзівяцца здольнасьці Панаса і Тараса! За хадаке ня злуюць, бо навука грошы каштуе. Але чаго-ж ў гневацца, калі самі спажылі ды яшчэ за чужою чаркаю гарэлкі?

Затоя праканаліся, што за моц мае сала, якога яны ўперад баяліся ўжываць. Абяцаліся нат, заехаўшы дамоў, пасмажыць усе заваляшчыя хадаке, якія дзе толькі знойдуцца.

Ось, з таго, пэўна, часу мазурэ й прывыклі да сала і цяпер нат без хадакоў яго ўжываюць!

Як з добрымі прыяцелямі, разьвіталіся мазурэ з Панасам і Тарасам.

Селі яны і паехалі.

Едуць сабе, едуць, між сабою гутараць. Да роспуку рагочуць, як хадаке прыпамятаюць.