Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 15 —


Зараз хамянуліся частаваць добрых людзей, „блізкіх суседзяў“. Прыняслі гарэлкі, масла, сыру. Панас і Тарас п‘юць, ядуць, пра іх жыцьцё распытваюць, аб сваім расказваюць. Конікі іх таксама адпачываюць, мазуровым аўсом частуюцца.

— За чаркай ды за гутаркай не заўважылі, як і вечар надыйшоў.

Просяць мазурэ Панаса з Тарасам начаваць у іх.

Упадабаліся ім „суседзі блізкія“, людзі добрыя, што сонца назаўсёды ў хату залучылі!

А Панас з Тарасам толькі й чакалі гэтага: цікавіў іх сямейны лад мазуроў.

Паляглі яны на лавах, — быццам сьпяць, а самі адным вокам сочаць за тым, што робіцца ў мазуровай хаці,

Бачаць, — напаліла мазурыха печ, нагрэла саганоў з пяць вады, выліла яе ў цэбар. Потым выграбла з печы жар і кажа свайму гаспадару:

— Ну, лезь парыцца!

Скінуў гаспадар з сябе сарочку й палез у печ,

Па нейкім часе вылез мазур з печы, апалакаўся ў цэбры, адзеўся і палез на печ.

А мазурыха палезла ў печ.

Старэйшы сын прычыніў яе засланкаю і сам пачаў раздзявацца.

Падыйшоў да печы, кліча матку, а яна не адзываецца. Адчыніў засланку ды як закрычыць: „Ратуйце, людзі! матка скапэрсьцілася!“

Панас з Тарасм скочылі з лаваў, выцяглі за валасэ бабу з печы, адлілі яе вадою ды й кажуць: „Ну, гэтак людзі ня парацца“.

А як-жа? — пытаюцца мазурэ.

— Ось заўтра мы пакажам, а сяньня сьпеця ўжо.