Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 14 —


Прыстакнулі, „дабрыдзень“ сказалі й пытаюцца!

— Што гэта вы, людзі добрыя, робіце?

— А хіба-ж ня бачыце? Сонца ў хату носім!

— Слухай, Панас! Гэта-ж надта добрая рэч мець сонца ў хаці! Пойдзям паглядзімо, ці многа ужо нанасілі гэтыя людзі сонца і ў якім мейсцы яны прычапілі яго, каб сьвяціла.

Увайшлі ў хату, „дабрыдзень“ сказлі. Ім хтосьці адказаў, а хто — і ня бачаць: так цёмна ў хаці.

— Дзе-ж вашае сонца? — пытаюцца.

— А яшчэ не нанасілі, — кажа мазурыха.

— А ці доўга-ж прыдзецца насіць?

— А цэлы дзень, пакуль аж сцямнее.

— Ну, а потым што вы робіце?

— А потым спаць лажымося.

— Э-э-э!… Дык гэта інакш робяць: у нас ня носяць, а ловяць сонца. І адзін раз як зловяць, дык тады ўжо ніколі яно з хаты не ўцякае!

— Ну, пакажэце-ж, людцэ добрыя, як гэта зрабіць? — просяць мазурэ.

— Ну, дык дайце сюды пілу і дзьве сякеры!

Прынясьлі мазурэ пілу і дзьве сякеры.

Панас з Тарасам зараз распрануліся, — гак!-гак!-гак! — прасеклі дзіру ў сьцяне, ўсадзілі ў гэтую дзіру пілу, — шагэр!-шагэр!-шагэр! — прарэзалі акно і ўпусцілі ў хату сонца. Потым якбачыш выразалі другое, трэйцяе акно, — і ў хаці стала відно, як на дварэ, а мазурэ, не надзякуюцца.

— Зкуль вы, людзі добрыя? — пытаюцца.

А якраз з таго мейсца, дзе неба з зямлёю сходзіцца!

— Э!.. Да гэта-ж — зусім блізкія суседзі, бо неба сходіцца з зямлёю вось за гэтай гарою.