Старонка:Прозалаць (1926).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ДАРОЗЕ

Іскрамі пырскае ў сіні цягнік,
горы, як чорныя цені.
Ў небе міргаюць зоркі — агні,
міргаюць на дол лятуценьні!

Глянеш ня верыш, вялікі абшар:
палі, сенажаці, балоты.
Захад ахопіць сонечны жар
абшар заліе пазалотай.

А цікавіўся хто, што тут за зямля,
чаму яе колер крывавы?
Вучоныя кажуць „цяжарны“ шлях,
гэта праца, ня шклянка кавы.

Ня ўжо ў сваім сэрцы ня носяць
да сваёй, да працоўнай краіны.
Каласістая радасць!
Базьмежнасьць палёў!
— Мінулага гэта хвіліны…