Старонка:Прозалаць (1926).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І пачую машынаў усплёскі
ў звонкіх песьнях юнацкай вясны
Родны горад і родная вёска
жыцьцю новаму ткуць дываны…

Ты вясна — маладая ўсьмешка,
ты вясна — малады задор,
вышывай-жа, на нашай сьцежцы,
наш слаўны слуцкі ўзор…

V—25 г.

|}