Старонка:Прозалаць (1926).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ЗАВОДЗЕ

Сонца пачне гушкацца,
або з хмарай вадзіць карагод.
А рабочы бяз сонца за працай,
яго лашчыць толькі смурод.

Шыпяць рамяні з машынай,
у катле шуміць-пеніцца вар.
У падвале, у печцы дымнай
крычыць малінавы жар,

І сталь і чыгун заскрыгочаць,
заскрыгоча жалеза, бэтон,
Запяе з імі песьню рабочы
і дынамо кіпе свой стогн.

Вечны працы звон на заводзе…
люблю песьню заводу свайго!
А сонца ў «вялікім паходзе» —
у завод і ня ступіць нагой.