Старонка:Прозалаць (1926).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКЦЯБРЫНЫ

Галаву сваю вечар павесіў,
заскрыпела адлігай зіма.
А ў нас, на заводзе, весела,
нуды ў нас ніколі няма…

Сёньня Максім з Кацярынай
рабочыя фабрыкі „Звон“
справілі баль — акцябрыны —
новае нашых дзён.

Піонэр ад рабочых падросткаў
гальштук чырвоны паднёс
і словам гарачым па просту
пажадаў каб вялікі рос.

Комсамолец з радасьцю кінуў:
— паслухай, таварыш Максім —
нас з табой парадніла машына,
а з сынам імя яго КІМ.