Старонка:Прозалаць (1926).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАШЫНІСТ

Закалыхалася сірэна ў белых сецях
узбудзіла раніцу зімы.
На ляднянках коўзаюцца дзеці,
як калісьці коўзаліся мы.

Дзіўныя, бель-сьнежанныя ўзоры
ўвабралі вокны камяніц…
На фабрыцы машынным звонкім хорам,
кіраваў сівенькі машыніст.

Асьнежаны бязьмежныя даліны,
асьнежаны, фабрычных труб, квартал.
З шаснаццаці гадоў ён ля машыны,
з шаснаццаці за працай каратаў…

Павевам гордай радасьці ўрачыстасьць
рабочы клюб прыветліва спаткаў:
— Гэроя працы машыніста,
насіла моладзь на руках.