Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ІДЭОЛЁГІЧНЫМ ФРОНЦЕ

Аб ідэолёгіі навейшай беларускай літаратуры ў нас у свой час вельмі многа спрачаліся, вельмі часта не ўяўляючы сабе, што гэта за зьвер такі. Блыталі і да гэтага часу блытаюць ідэолёгію і зьмест; ствараюць зусім новую клясыфікацыю мастацкіх твораў на ідэолёгічна вытрыманыя і ідэолёгічна нявытрыманыя. Многія даволі сталыя людзі з самым сур‘ёзным выглядам лічылі, што, калі поэта піша пра горад, знача ў яго ідэолёгія пролетарская, — і ў шэраг пролетарскіх поэтаў пападаў Максім Багдановіч.

У зьвязку з гэтым устанавіўся і ў нашых рэдакцыях нейкі няпісаны кодэкс ідэолёгічнага bonton‘а. Гэта зьявішча ня толькі наша, беларускае. У 1925 годзе, калі была прынята рэзолюцыя ЦК РКП аб політыцы партыі ў пытаньнях мастацкай літаратуры, расійскі пісьменьнік Верасаеў пісаў:

„Поэт прыносит редактору задушевное, глубоко-оригинальное свое стихотворение. — Нужно, товарищ, писать на актуальные темы. Посмотрите, например, на героическую борьбу