Некаторыя нашы літаратурныя публіцыстыя, кшталтам Кудзера і Бабарэкі, лічылі гарадзкія мотывы чуць не асноўнаю адзнакаю пролетарскай літаратуры. Гэтыя мотывы зьяўляюцца новымі ў нас, і першы пачаў іх распрацоўваць А. Александровіч. Па сутнасьці ён адзін і да гэтага часу застаўся поэтам гораду не па імені толькі. Ён выхапіў з жыцьця беларускага гораду шмат паасобных колёрытных сцэнак і фігур.
Сьледам за Александровічам памкнуліся ісьці некаторыя маладзейшыя поэты. Але яны папалі ў тую самую хваробу, як і ў прыродаапісальнай лірыцы.
Гэта — стэрэотыпнасьць, трафарэтнасьць форм і вобразаў. Вось прыклад. У зборніку полацкай філіі „Росквіт“ на ст. 3 зьмешчаны верш „Горад“. Прыводзім адрывак.
Горад! горад!.. каменныя вуліцы |
Верш напісаны ў Полацку і, відавочна, мае на ўвазе Полацак-жа. Мы-б не сказалі, што ў Полацку такі ўжо „адвечны раскацісты гул“, „заводы, гудкі і машыны“, „дах увосланы“ дымам. Ня