зусім давяраем мы і полацкім „каменным вуліцам“, ці „асфальту“, бо ў Полацку пасьля добрага дажджу не па кожнай вуліцы можна хадзіць бяз рызыкі патануць у якой-небудзь лужыне велічынёй з добрае возера. Бухарын у „Злых заметках“ падкрэсьліваў штучнасьць усіх урбаністычных мотываў таму, што „у нас в Москве еще поют петухи“. Дык што-ж тады казаць ужо ня толькі пра Полацак, але нават і пра Менск, дзе да гэтага часу не памерла яшчэ конка[1] і ў самым цэнтры Савецкай вуліцы красуюцца аднапавярховыя драўляныя халупкі. Гэта ня значыць, бязумоўна, што ў нас няма гарадоў. Але гэтыя гарады маюць спэцыфічную афарбоўку, маюць свой характар. Гэты характар не такі ўжо бедны, не такі аднастайны. Трэба толькі ўмець паглядзець, каб убачыць у беларускім горадзе самыя яскравыя, колёрытныя зьявы, якія паказваюць на тое, што беларускі горад расьце. Адкінуць трафарэтнасьць, парваць з традыцыямі — і тады можна ўбачыць сапраўдны жывы горад. І тады сапраўды пачне спадаць з нашай маладой поэзіі маска провінцыяльнасьці і гімназістаўскіх рысак, нацягнутых на яе чужымі традыцыямі.
Аднэй з заняпалых тэматычных груп у нас зьяўляюцца тэмы гістарычныя. Беларусь мела сваю гісторыю — гэта адзін з асноўных довадаў права
- ↑ У часе друкаваньня кніжкі конка сканала. Т. Г.