Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выклікаюць гэткія слоўныя наборы? Агіду толькі выклікаюць ды боль за будучыню беларускай поэзіі. І бесталковае выцісканьне вобразаў у Кляшторнага, і застыўшая ў сваёй нярухомасьці творчасьць Труса — усё гэта пагражаючыя сымптомы, якія павінны выклікаць думку аб будучыні. Трэба сур'ёзна працаваць над творчасьцю таму, што гэта не асабістая справа таго ці іншага поэты, а справа грамадзкая.

Мы спынімся яшчэ на некаторых момантах стылістыкі нашай літаратурнай моладзі. Калі прасачыць генэзіс "Ледзяной гітары" Кляшторнага ў сувязі з цэлым шэрагам другіх яго вобразаў, дык аказваецца, што гэты вобраз мае свой адпраўны пункт не ў рэальным жыцьці і не ў уяўленьні поэты. Усе гэтыя вобразы прышлі да нас здалёку, з маскоўскіх "пэгасавых стойлаў", з тае плыні, якая выклікала вялікую трывогу расійскай грамадзкай думкі. Гэта есеніншчына, якая праз свае звонкія формы ўлівае ў творчасьць маладзейшых поэтаў атруту заняпаду і разлажэньня. Есенінская форма — вельмі ўдасканаленая, у Есеніна можна шмат чаму павучыцца з гэтага боку. Але, заместа таго, каб усвайваць, скажам, элемэнты есенінскай композыцыі, вывучаць тэхніку есенінскага вершу, нашы маладзічкі пачалі мэханічна пераносіць у сваю творчасьць элемэнты есенінскай формы, найбольш зьвязаныя з найхваравіцейшымі момантамі творчасьці Есеніна. Трус проста перакладае Есеніна: