Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пахвал. І Паўлюк Трус „почил на лаврах“. Вялізны зборнік зьяўляецца ў лексычных адносінах стэрэотыпным паўторам першага маленькага. Разьмеры прымусілі павялічыць лік паўтораў. Гэтыя паўторы якраз і адбіліся на другой групе слоўніка, на словах тропаздольных. У выніку паўтарэньне вобразаў чуць не літаральнае ва ўсіх вершах. Слова „сэрца“ пападаецца ў зборніку 53 разы (на 120 старонках). На кожнай старонцы мільгаюць „сьлёзы“, „туманы“, „жыцьцё“, „радасьць“, „плакаць“, „даліна“, „каліна“, „дно“, „возера“ і г. д. і кожны раз у застылых стэрэотыпных злучэньнях. Пытаньне аб зьмесьце, які ствараецца гэтымі словамі, у програму нашага сёнешняга артыкулу не ўваходзіць і на ім мы спынімся ў другі раз, калі паставім задачаю разгляд зборніка.

Тут мы бяром лексыку Труса выключна дзеля таго, што яна зьяўляецца характарнай для цэлай генэрацыі маладзейшых нашых поэтаў (а часамі і старэйшых). Возьмем дзеля прыкладу верш Янкі Бобрыка ў № 3Узвышша“ і параўнаем яго лек сыку з лексыкай Труса:

Вазёры ў цемені драмалі
і гай задумаўся, замоўк.
Стаю адзін
І думкі коцяцца, бы хвалі,
мяняюцца, як зорны шоўк.
Стаю адзін.