нашаніўцам сабрацца зноў і ўсьвядоміць сваё месца ў рэволюцыі. І ў той час, як адны (Ц. Гартны, А. Гурло) адразу сталі на грунт Кастрычнікавай рэволюцыі, — другія, як Купала, Колас, Гарун ды іншыя, проста ўстрымліваліся ад ацэнкі становішча і не праводзілі мяжы каля сябе ні з таго, ні з другога боку. У Купалы ў гэты час зьвіняць ноткі расчараваньня, ноткі жалю па няспраўджаных надзеях (зборнік „Спадчына“), якія прадстаўляюць сабою лёгічны працяг нашаніўскіх заклікаў. У Коласа („Водгульле“) аналёгічныя мотывы. У абодвух пачынаюць зьяўляцца некаторыя пацыфісцкія настроі, як у вершы Коласа „Ворагам“; гэтыя настроі, бязумоўна, стаяць у непасрэднай сувязі з падзеямі на Беларусі, а пасыўнасьць іх выцякае з тае самае падвойнасьці, якая характарызуе позыцыю інтэлігенцыі.
Такім чынам, у літаратуры гэтага пэрыоду мы можам вызначыць дзьве асноўныя плыні.
Першая — гэта галоўнае ядро нашаніўцаў, якое апынулася на вялікім раздарожжы і нерашуча пераміналася з нагі на нагу, ня ведаючы, куды падацца.
То яны пішуць:
Кавалі другія, |