Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З формальнага боку Пушча стаіць значна ніжэй за шмат каго з нашых пачынаючых поэтаў. Калі ўзяць яго мову (вяліканы, ўзываю, бежанец, калісьць (?), жыву ў шумнае (!) сталіцы), яго рыфму (штацкім — мастацкім, распаляць — сплямяць, вазёр — зор), — дык застаецца дзівіцца, ці той гэта Пушча піша, які некалі падаваў такія багатыя надзеі. Верш цяжкі, перагружаны нязграбнымі і няпрыгожымі гукавымі і слоўнымі композыцыямі. Архітэктоніка вершаў дазваляе рабіць самыя нечаканыя экспэрымэнты: у кожным разе — перастаноўка строф ні ў чым не зьмяніла-б вершаў; горш ня было-б, а сэнс быў-бы такі самы.

Што-ж тычыцца політычнага сэнсу пушчавых вершаў, дык мы ў большасьці згодны з вывадамі А. Сянкевіча, пакідаючы ў баку некаторыя мэтодолёгічныя моманты. Так, мы лічым, што т. Сянкевіч ня зусім дакладна тлумачыць думку Пляханава аб аналізе формальнага боку мастацкага твору. Ёсьць і яшчэ некаторыя мясьціны, з якімі мы ня можам згадзіцца.

Верш Лужаніна, прысьвечаны гадавіне, ня гледзячы на некаторыя хібы, робіць значна лепшае ўражаньне, чымся пушчава і дубоўкава варыва.

Верш КляшторнагаПраксэда“ прадстаўляе з сябе адзін з вядомых трафарэцікаў, — спыняцца на гэтым вершы ня прыходзіцца. Крыху больш цікавым для нас зьяўляецца апавяданьне К. ЧорнагаСпатканьне“. У XVIII ст. расійскі кніжны рынак быў