Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цяпер не ўхаўтурыць беларускага вясельля. Дый ці сур‘ёзна Пушча думае, што Беларусі гэта патрэбна, каб ён сьпяваў Лазара пад кожнаю брамай? І ці ня гучыць пахабнейшым паклёпам на Беларусь заключны акорд апошняга ліста:

Жыві, жыві, знаць, дома лепей;
услухвайся ў таемны шум і шэпт,
чужыя людзі ходзяць каля склепу (!)
пільнуй! Цябе цалуе твой Язэп.

Больш нічога і не застаецца!

Ліст ад сабакі, як відаць, Пушча знарок напісаў дрэнна (з мастацкага боку), бо ня можа-ж сабака пісаць лепш за свайго гаспадара. Але сабака, хоць і няпісьменны (пушчавы лісты яму чытае пушчаў брат), але ўсё-ж ткі ў значнай меры здолеў праняцца пушчавымі настроямі.

— Дзе мой бацька, дзе радня?
Жыву вось тут, жыву адзін,
я штоночы і штодня
ня маю радасных гадзін.
Добры мой, пішы яшчэ,
пішы навіны мне свае.
З песьняй жыць куды лягчэй,
душа ня хоча з ёй сівець.

Так, да гэтых твораў словы Г. Гэйнэ вельмі пасуюць:

… Цяпер-жа
ў нябогі за зубам стаў зуб выпадаць…