да Дубоўкі даволі выразна ахарактарызавала творчасьць яго за апошні час:
… Ці доўга будзе так?
жабрацтвы духу — не вялікі гонар.
Аджа-ж літаратура — не тартак,
не пагулянка з клёцкамі за горад.
|
Пра вершы Пушчы „Асеньнія песьні“ і „Лісты да сабакі“ пісаў ужо А. Сянкевіч[1], даўшы ацэнку настрояў Пушчы з боку політычнага.
Гэтыя вершы Пушчы з боку іх зьместу зьяўляюцца, на наш погляд, лёгічным працягам ранейшай яго дзейнасьці. Тут, як і раней:
„Беларусь краіна, — найміцай астатняй
ў апранасе рванай днём і ноччу хмарнай.
Ой, Зямля-Плянэта і браты-народы!
Я спраўляю штодзень страшнае маленьне:
расьпяваю псальмы аб краіне роднай,
расьпяваю ўвечар, стаўшы на калені.
...........
Будзе дзень сьвяточны, дзень другога прыйсьця:
прыдзе Маці з Сынам, на услоне сядуць…
Расшумяцца клёны, расшумяцца лісьця, —
будзе сьвяткаваньне песеннае ў садзе.
Прыдуць з песьняй тыя, што сабе ня лгалі,
што сьлязу ранялі на сырым кургане…
...........
Азяблае цела ў трагічным уздыме;
зямлі нагату акрывае лістота.
Хто з крыжа краіну расьпятую здыме?
Ўзываю, малюся у грэшнай істоце.
|
- ↑ Соцыяльныя мотывы творчасьці або собачыя лісты поэты Язэпа Пушчы („Зьвязда“ № 9).