траціць процантаў 40 сваёй эмоцыянальнай насычанасьці. Рэжуць вуха няпрыемныя зьбегі галосных, якімі таксама грэшыць Дубоўка, як: уважліва ў яе.., хвалюе ў абоймы, кволую інтымнасьць і г. д., а таксама надаедлівыя паўторы, як здавальненьне нешта ня чутно. Да значных хібаў трэба аднесьці шматслоўе, калі адзін радок занадта перагружаецца паузамі; гэта робіць верш тугім і няпрыемным для чытаньня:
Што нават сорамна самой мне слухаць |
або:
Лепш за ўсё, дамоў прышоўшы з працы. |
Таксама і адваротнае зьявішча, калі на адно слова прыпадаюць два націскі, як:
Вы, таварыш Нарутавічанка, |
або:
Шуканьняў, так сказаць, экстравагантных. |
Калі, адкінуўшы ўсякія каноны, узяць поэму, як нешта суцэльнае (прынамсі, той пачатак яе, што надрукованы ў № 5 „Узвышша“), дык яна праз сваю сухасьць і нацягнутасьць нагадуе нешта вымучанае, выседжанае і, у кожным разе, далёкае ад якога-б там ні было пачуцьця. „Экстравагантныя шуканьні“ з боку мовы абмяжоўваюцца на гэты раз увядзеньнем толькі некалькі сапраўды экстравагантных слоўцаў, як „ліштва“. Наогул-жа, нам здаецца, што „Ганна Нарутавічанка“ ў сваім лісьце