— Ня мала дзед і бацька „бацюшку“ за абдзірства лаялі.
— Далоў гэту панскую выдумку!
— Прэч бляшаныя цацкі!
— Не патрэбны мне ідалы!
Такія думкі прамільгнулі ў яго мазгох трыма кароткімі лёзунгамі, якія павялічылі яго рашучасьць, паднялі гнеў“.
Калі дзеці ў апавяданьні гуляюць у „грамадзянскую вайну“, дык у „белагвардзейцы“ трапляюць дзеці кулакоў; праўда, каб нечакана не сконфузіць аўтара, ім у „начальнікі“ даецца бядняк. Калі пачынаецца селькораўскі рух, каваль Міхалка, ня гледзячы на сваю няпісьменнасьць, робіцца селькорам, церпіць зьдзекі з боку сельсавету, які, зразумела, складаецца з кулакоў. Справа канчаецца перамогай Міхалкі, „нечестивые“ пакараны. Тут надыходзіць ленінскі прызыў, Міхалка ўступае ў партыю і часова адступае ў цень, каб даць магчымасьць аўтару пераказаць у кароткіх словах Чаротаву поэму „Карчма“. Потым Міхалка ліквідуе царкоўныя сьвяты. Потым бярэцца за газэты і ўважна сочыць за ангельскаю забастоўкаю. Калі канчаецца забастоўка, Міхалка праводзіць электрыфікацыю, заводзіць радыё, зьяўляецца трактар і аўтомобіль. Нарэшце зьяўляецца лётнік, бярэ яго з сабою на самалёт. Апавяданьне канчаецца так:
„Пасьля абеду (у лётніка) Міхалка папрашчаўся. Трэба было ісьці цяпер назад у Ко-