Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/183

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з развалосана-русай (?) чупрынай
я часта па вуліцах гэтых хаджу.
Кроў пульсуе у мускуле жыльным,
бы прагне хтось сэрца маё расстраляць;
уніваюцца п‘яўкамі ў шыльды
рэклямы романаў, поэзій, стар‘я.

|}

Ня спыняючыся на якасьцях мастацкай композыцыі і на адшуканьні тут пэўнай думкі, пяройдзем далей:

Не хачу я сягоньня быць сьмірным,
каб вецер у песьні рукамі разьвёў.
Беларускія кніжныя фірмы
распродаюць лепшых поэтаў рызьзё.
Дзе тэатры, кіно, галерэі,
Прасьцерці хачу ім свае далані.
Аніяк я сябе не сагрэю,
хоць і ў новыя стылі расьпісую дні.

Тут сапраўды застаецца толькі разьвесьці рукамі: чаго хоча гэты чалавек. Пушча ніколі ня прымірыцца з горадам па тэй простай прычыне, што ніяк ня можа папасьці ў пэўную каляіну. Усё ў горадзе ў яго вачох зьліваецца ў нейкую, мякка кажучы, кашу: тут і вітрыны і шыльды, поэзіі і стар‘ё (аналёгія!) і беларускія кніжныя фірмы, — і ўсё гэта пераблыталася і прыняло форму вершу. Больш уласьцівы Пушчу жанр т. зв. „усадзебнай поэзіі“ ў гэтым нумары таксама прадстаўлены вершам „Палац“. Для таго, каб лепей судзіць аб