„Наконт нацыянальнай літаратуры беларускіх татар“. Пытаньне гэта ў беларускім друку да гэтага часу вельмі мала асьветлена, як мала інформаваны наш чытач наогул пра жыцьцё беларускіх татар. Тымчасам гэта пытаньне можа і павінна прадстаўляць цікавасьць і для гісторыка, і для этнографа, і для зьбіральніка народнае творчасьці, і для мовазнаўцы, дый для шырокага чытача. На наш погляд, варта было-б і другім часопісям паклапаціцца аб большым высьвятленьні гэтага пытаньня.
Некаторай увагі заслугоўваюць і паасобныя палажэньні ў артукуле Дубоўкі „Некаторыя прыватныя выпадкі мілагучнасьці нашае мовы“, які наогул пакідае больш сталае ўражаньне, чымся верш таго-ж аўтара на стар. 3 часопісі; у гэтым вершы, мала пераканаўчым для чытача, Дубоўка зноў узяўся „ўзбагачваць“ беларускую літаратурную мову такімі „эмоцыянальнымі“ словамі, як „збытачны“, „клёк“, „зьмірсьці“ (?) і г. д. Самая-ж тэма вершу сотні разоў выкарыстоўвалася рознымі поэтамі — гэта, калі можна так сказаць, мовазнаўчыя заданьні поэты.
Сьледам за Дубоўкам ідзе другі „генэрал ад поэзіі“ — Язэп Пушча, які пачынае так: