Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але і сам прызнаецца:

Дружбакоў-таварышоў ня маю,
я сёньня ўсім чужы.

Безнадзейнасьць!.. І вось у гэтай роспачы, у гэтай безнадзейнасьці трэба шукаць карэньняў таго, што Пушча, заместа мастацкіх твораў, пачаў падносіць чытачу няўдалыя практыкаваньні, пад якімі можа пасаромеліся б падпісацца многія з тых, чыя творчасьць шчодра комплектуе рэдакцыйныя кошыкі. Менш роспачы, болей працы над сабою — вось той шлях, якім павінен пайсьці Пушча і які прывядзе яго, магчыма, да самых найлепшых вынікаў. Трэба і крытыцы меней сьпяваць фыфірамбаў поэтам. Творчасьць Пушчы — навочны довад шкадлівасьці залішняга расхваліваньня.

Верасень, 1927 г.