Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зьяў. Толькі людзям, безнадзейна пакрыўджаным жыцьцём, уласьцівы тыя плаксівыя, як асеньні дождж, потэтычныя лемантаваньні Пушчы пра жыцьцё і лёс Беларусі, які такі цяжкі, што бедны поэта ня ведае нават, што зрабіць. Аб гэтым нібыта цяжкім лёсе Беларусі Язэп Пушча з выглядам вернага Лепорэлё даводзіць нават да ведама Рабіндраната Тагора, праўда, у вельмі асьцярожных выразах (верш на стар. 65).

Менш дробныя групы мотываў у лірыцы Пушчы займаюць мотывы косьмічнага парадку, якія прадстаўляюць некаторае насьледаваньне Есеніна, але маюць больш яскрава выражаны характар: карацей кажучы — Пушча выступае ў ролі інтэрнацыяналістага:

Я сын Зямлі, я сын Плянэты.

У сваёй роспачы і безнадзейнасьці Пушча зьвяртаецца да нейкай здані, якая павінна яго вызваліць.

— Ave Maria!

Нарэшце, некалькі вершаў прысьвечана мотывам каханьня (з мастацкага боку яны найбольш удачныя). Адзін з такіх вершаў (стар. 11) па сваёй сэксуальнай насычанасьці можа паспрачацца з такімі творамі, як „Луна с правой стороны“ і інш.

У Пушчы часамі вынікаюць сумненьні:

Няўжо восень мой жудасны госьць?
Няўжо восень я ў песьні нашу?